Беларуская мова. Уводзiны у навуку аб мове. Фанетыка. Граматыка
Библиографическое описание
Клiменка, В. У. Беларуская мова. Уводзiны у навуку аб мове. Фанетыка. Граматыка : учеб. пособие для студентов медвузов / В. У. Клiменка. - Гомель : ГомГМУ, 2004. - 63 с.
Аннотация
У сучасным свеце дзейнічаюць дзве рознанакіраваныя тэндэнцыі: імкненне да
самавызначэння народаў, сцвярджэння сваёй нацыянальнай самабытнасці, з аднаго
боку, і працэс глабалізацыі, інтэрнацыяналізацыі – з другога боку. Падрыхтоўка
кваліфікаваных спецыялістаў павінна праводзіцца з улікам гэтых дзвюх
тэндэнцый. Таму ў прапанаваным метадычным дапаможніку беларуская мова
прадстаўлена, па-першае, як мэта вывучэння (разглядаюцца гісторыя беларускай
мовы, адметныя рысы беларускай мовы ў галіне фанетыкі, граматыкі), а па-
другое, як сродак далучэння да агульналінгвістычных, звышнацыянальных ведаў і
вопыту (асвятляюцца некаторыя пытанні агульнага мовазнаўства, значная ўвага
ўдзяляецца засваенню запазычанай лексікі).
Асноўная задача, якая рэалізуецца ў метадычным дапаможніку - узнавіць
веды пра фанетычныя і граматычныя асаблівасці беларускай мовы з мэтай
падрыхтоўкі да вывучэння тэм, звязаных са спецыяльнай, медыцынскай лексікай.
Для ілюстрацыі асобных фанетычных і граматычных з’яў беларускай мовы
выкарыстоўваюцца заданні з медыцынскімі тэрмінамі, медыцынскія тэксты.
З мэтай паўтарэння вывучанага матэрыялу падаюцца заданні ў форме
выпраўлення маўленчых памылак, што дапамагае больш трывала замацаваць
набытыя практычныя навыкі.
Ключевые слова
беларуская мова
кафедра иностранных языков